Фото: VSAT
На рацэ Марыха на мяжы Беларусі, Літвы і Польшчы ўсталяваныя рачныя вароты для барацьбы з незаконнай міграцыяй, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы (VSAT).
Інжынерная канструкцыя ўсталяваная каля памежнага знака «Мара» ў зоне адказнасці пагранзаставы Капчамесціс Варэнскага пагранатрада VSAT. Гэта польскі праект.
Вароты злучаныя з усталяваным на літоўскім баку фізічным бар’ерам і аналагічным збудаваннем на польскім баку.
Як тлумачыць літоўская пагранслужба, канструкцыя забяспечыць памежнікам аператыўны доступ да гэтага ўчастка і дапаможа спыняць незаконнае перасячэнне мяжы.