Скриншот видео
На аўтавакзале «Цэнтральны» ў Мінску адбылося затапленне платформаў з-за пашкоджання трубаправода. Прычынай называюцца планавыя выпрабаванні і прачыстка ліўнёвай каналізацыі паркінга гандлёвага цэнтра «Galileo» — камунікацыі праходзяць у тым ліку над платформамі аўтавакзала. Труба не вытрымала высокага ціску.
У цяперашні час уцечка ліквідавана, работнікі аўтавакзала правялі ўборку тэрмінала, паведамілі ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы.