МИД Беларуси. Фото: Reform.by
Сярод загінулых і пацярпелых у масавым ДТЗ у Балгарыі грамадзян Беларусі няма, паведамляе беларускі МЗС.
«Паводле наяўнай на дадзены момант інфармацыі, грамадзян Беларусі сярод загінулых і пацярпелых няма», – заявілі БелТА ў міністэрстве.
Нагадаем, раніцай 10 лістапада на трасе Сафія – Бургас сутыкнуліся 86 аўтамабіляў. Прычынай масавага ДТЗ стаў густы туман. Вядома пра 12 загінулых і больш за 50 пацярпелых.