Масавае ДТЗ у Балгарыі: сутыкнуліся 86 аўтамабіляў, не менш за 11 чалавек загінулі

У Балгарыі на трасе Сафія – Бургас адбылася масавая аварыя. Раніцай 10 лістапада з-за густога туману на дарозе сутыкнуліся 86 аўтамабіляў, паведамляе Балгарскае тэлеграфнае агенцтва (БТА).

На гэты момант вядома пра 11 загінулых: 10 чалавек загінулі на месцы, яшчэ адзін памёр у бальніцы. Траўмы атрымалі 48 чалавек.

У аварыі пацярпелі легкавыя аўтамабілі, фуры і аўтобусы. Траса застаецца заблакаванай.