МЗС Германіі выказаў падтрымку беларускім дэмсілам

МЗС Германіі выказаў падтрымку беларускім дэмакратычным сілам і заклікаў да вызвалення палітвязняў. Святлана Ціханоўская сустрэлася са статс-сакратаром МЗС ФРГ Гезам Андрэасам фон Гайрам падчас візіту ў Германію.

«Сардэчна запрашаем у Берлін, дарагая Святлана Ціханоўская! Як падкрэсліў сёння статс-сакратар фон Гайр: Германія па-ранейшаму выказвае поўную салідарнасць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і выступае за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Германіі ў сацсетцы X.

Ціханоўская таксама сустрэлася са старшынёй дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Бундэстагу Кнутам Абрахамам. Бакі абмеркавалі падрыхтоўку новай рэзалюцыі па Беларусі і аднаўленне стажыровак для беларускай моладзі ў Бундэстагу.