Мужчына распілаваў снарад і загінуў ад выбуху ў Салігорскім раёне

У Салігорскім раёне мужчына вырашыў разабраць знойдзены снарад. Гэта скончылася трагедыяй, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мясцовы жыхар знайшоў старыя боепрыпасы і прынёс іх у свой гараж. Ён хацеў здабыць медзь і паспрабаваў распілаваць адзін са снарадаў. Адбыўся выбух.

Мужчына памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.

Падчас агляду гаража супрацоўнікі міліцыі выявілі яшчэ некалькі снарадаў.

Скрыншот відэа