МУС назвала людзей, датычных да “Нашага дома”

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў”. У ім з’явіліся прозвішчы людзей, якія, паводле версіі міністэрства, маюць дачыненне да “Нашага дома”.

Саму арганізацыю МУС прызнала “экстрэмісцкай” яшчэ ў маі 2022 года, аднак тады ніякіх імёнаў указана не было.

Цяпер жа ў пераліку ў сувязі з “Нашым домам” згадваюцца Вольга Карач, Сяргей Спарыш, Вячаслаў Андрэеў, Кацярына Мамінава і Вікторыя Лайкова.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца сілавікамі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!