Иллюстративное фото: ГУВД Мингорисполкома
МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 25 чалавек.
З іх 19 асуджаныя за “садзейнічанне экстрэмізму” паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.
Цяпер у «экстрэмісцкім спісе» 6603 прозвішчы.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.