Фото: Unsplash.com
Міністэрства па падатках і зборах пастановай №8 ад 18 лютага ўстанавіла каэфіцыент даходнасці ад аперацый з токенамі на 1 студзеня 2026 года. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Каэфіцыент устаноўлены на ўзроўні 0,0367. У мінулым годзе ён складаў 0,057.
Каэфіцыент, які ўстанаўліваецца МПС, прымяняецца для разліку падатковай базы падаходнага падатку з фізічных асоб па незаконных аперацыях з токенамі. Яна разлічваецца як здабытак даходу ад такіх аперацый, устаноўленага ў межах адміністрацыйнага працэсу і адлюстраванага ў пастанове па ім, і каэфіцыента даходнасці ад аперацый з токенамі.
Каэфіцыент устанаўліваецца на падставе звестак аб курсах куплі і продажу аператарамі крыптаплатформаў і (або) аператарамі абмену крыптавалют, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, трох відаў токенаў, у дачыненні да якіх за мінулы каляндарны год імі здзейснена найбольшая колькасць здзелак куплі-продажу.