Фото: МЧС
Ратавальнікі ліквідавалі наступствы моцнага ветру. 7 мая яго парывы дасягалі 20 м/с. Пацярпелі чатыры населеныя пункты: два ў Брэсцкай вобласці і па адным на Міншчыне і Магілёўшчыне.
Пашкоджаны дахі жылога дома, аб’екта сацкультбыту і трох сельскагаспадарчых будынкаў.
Ратавальнікі дапамагалі ў прыборцы 33 паваленых дрэў: 30 у Магілёўскай вобласці і трох у Віцебскай.
Учора і сёння ў Беларусі дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі.