Reform.news

«Мінсктранс» адключыў кнопкі адкрыцця дзвярэй у транспарце

Рэдакцыя Reform.news · 3 жніўня 2026, 10:51

https://reform.news/be/minsktrans-adkljuchy-knopki-adkryccja-dzvjarjej-u-transparce/

«Мінсктранс» прыняў рашэнне дэактываваць кнопкі адкрыцця дзвярэй у грамадскім транспарце. Перад гэтым прадпрыемства правяло галасаванне ў сваіх сацыяльных сетках.

«Паведамляем, што меркаванні па пытанні адраснага адкрыцця дзвярэй падзяліліся амаль пароўну. Аднак, улічваючы, што большасць усё ж не гатовая прыняць дадзеную сістэму, работа „цёплых“ кнопак часова прыпыненая. „Мінсктранс“ плануе прыняць дадатковыя меры па інфармаванні пасажыраў, уключаючы размяшчэнне налепак у транспарце, і вярнуцца да пытання тэставання кнопак», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, кнопкі адраснага адкрыцця дзвярэй у пасажырскіх транспартных сродках былі актываваныя з 1 мая. Гэты крок выклікаў неадназначную рэакцыю пасажыраў. На працягу некалькіх месяцаў паступалі скаргі.

Рэклама

Пакінуць адказ