Reform.news

Мінскі аэрапорт будзе дастаўляць багаж дадому

Рэдакцыя Reform.news · 29 верасня 2026, 14:02

https://reform.news/be/minski-ajeraport-budze-dasta-ljac-bagazh-dadomu/

Нацыянальны аэрапорт Мінск запусціў новую паслугу для пасажыраў. Цяпер яны могуць замовіць транспарціроўку чамаданаў да любога месца прызначэння: аэрапорт, вакзал, офіс, кватэра, гатэль або іншыя лакацыі. Пакуль паслуга даступная толькі ў Мінску і Мінскай вобласці.

Паслугу можна аформіць анлайн або звярнуцца на адпаведную стойку ў аэрапорце.

«Стойка прыёму багажу (габарытнага і негабарытнага) размешчана насупраць стужкі яго выдачы ў зоне прылёту саюзных рэйсаў (сектар 5–6). У зоне міжнародных прылётаў пасажыраў таксама будуць сустракаць супрацоўнікі сэрвісу. Для тых, хто вылятае, перадача багажу ў аэрапорце арганізавана ў зоне рэгістрацыі пасажыраў», — расказалі ў прэс-службе паветранай гавані.

Аналагічны сэрвіс дзейнічае ў шэрагу расійскіх аэрапортаў, уключаючы Маскву і Санкт-Пецярбург.

Рэклама

Пакінуць адказ