Фото: t.me/police_minsk
У Мінску шукаюць 69-гадовую Марыю Мікалаеўну Сінькевіч, якая 15 лютага каля 11:30 выйшла з дому па вуліцы Селіцкага і з таго часу не выходзіць на сувязь.
Жанчыне на выгляд 55–60 гадоў, рост 165–170 см, шчыльнага целаскладу, круглы твар, шэрыя вочы, тонкія губы, цёмныя валасы. У момант сыходу была апранута ў шэрую куртку, шэрую шапку, штаны чорна-шэрага колеру, чорныя боты.
Завадское РУУС Мінска просіць усіх, хто валодае інфармацыяй пра яе месцазнаходжанне, паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефонах 8017-239-31-35, 8029-693-82-50 або 102.