Фото: Reform.by
Кошт праезду ў грамадскім транспарце ў Мінскай і Віцебскай вобласцях павялічыўся з 26 лістапада.
У адпаведнасці з рашэннем Мінаблвыканкама №1450 ад 25 лістапада адна паездка ў аўтобусе цяпер будзе каштаваць 1,15 рубля. Тарыф павялічаны на 10 капеек.
Віцебскі аблвыканкам рашэннем №880 ад 25 лістапада ўстанавіў аналагічны тарыф на праезд у аўтобусах, тралейбусах і трамваях на звычайных і хуткасных маршрутах — 1,15 рубля, на экспрэсных маршрутах ён складзе 1,25 рубля.
Тарыфы павялічаныя на 10 капеек. Раней рашэнні аб павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце былі прынятыя ў Мінску і іншых абласцях.
Гэта другое павышэнне тарыфаў у 2026 годзе. Першае было зроблена ў сакавіку.