Мінсельгасхарч зацвердзіў крытэрыі для атрымання сельгастэхнікі, якая набываецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання пастановай №83 ад 6 кастрычніка вызначыла крытэрыі для фарміравання пералікаў прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца атрымальнікамі сельгастэхнікі, што набываецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў. Пастанова сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Гаспадаркі павінны мець:

  • механізатарскія кадры, альбо заключыць дамову на іх прыцягненне,
  • памяшканні для тэхнічнага абслугоўвання, альбо заключыць дамову са старонняй арганізацыяй,
  • месцы (памяшканні, навесы, пляцоўкі) для захоўвання сельгастэхнікі.

Яшчэ адным крытэрыем з’яўляецца нагрузка на атрыманую тэхніку:

  • больш за 700 га раллі на адзін энерганасычаны трактар,
  • больш за 640 га раллі на адзін збожжаўборачны камбайн,
  • больш за 1460 га раллі на адзін кормаўборачны камбайн.