Reform.news

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Рэдакцыя Reform.news · 22 мая 2026, 16:42

https://reform.news/be/ministr-zamezhnyh-spra-ukrainy-anansava-vizit-cihano-skaj-u-kie/

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга паведаміў пра запланаваны візіт кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Пра гэта ён паведаміў падчас анлайн-сустрэчы з журналістамі, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Украіна падтрымлівае кантакты з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі. І адным з лідараў гэтых прадстаўнікоў з’яўляецца спадарыня Ціханоўская. І мы будзем вітаць яе ў Кіеве, таму што для нас важна падтрымліваць сувязі з беларускім народам», – сказаў ён.

Сібіга таксама падкрэсліў, што для Украіны важна, каб Беларусь «не ператварылася ў бяспраўную правінцыю ў Расіі».

«Мы ведаем, чым гэта заканчваецца», — дадаў ён.

Рэклама

Пакінуць адказ