Фото: правительство Литвы
Збіты ў Літве беспілотнік быў з выбуховым прыстасаваннем. Яго абясшкодзілі сапёры, паведаміў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас.
«План “Шчыт” завершаны. Паводле канчатковых даных, выяўлена выбуховае прыстасаванне. Сапёры яго абясшкодзілі. Спецыялісты працягнуць даследаваць і аналізаваць дрон», — напісаў Каўнас у Facebook.
Беспілотнік заляцеў у паветраную прастору Літвы з боку Беларусі ў ноч з 14 на 15 верасня. Яго збілі пад Каўнасам. Беларусь не паведамляла літоўскаму боку пра беспілотнік. МЗС Літвы збіраецца накіраваць Беларусі ноту пратэсту.