Reform.news

Міністр абароны Латвіі пайшоў у адстаўку пасля інцыдэнту з дронамі

Рэдакцыя Reform.news · 11 мая 2026, 07:45

https://reform.news/be/ministr-abarony-latvii-pajsho-u-adsta-ku-paslja-incydjentu-z-dronami/

У нядзелю ўвечары міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс пазбавіўся сваёй пасады з-за інцыдэнту з дронамі на мінулым тыдні. Беспілотнікі заляцелі на тэрыторыю Латвіі з боку Расіі. Адзін з іх упаў у нафтасховішча і пашкодзіў пустыя рэзервуары.

Раней Спрудс заяўляў пра гатоўнасць пайсці з пасады, калі так вырашыць Сейм. Аднак у нядзелю ўвечары за 12 хвілін да абвешчанай прэс-канферэнцыі міністра кіраўніца латвійскага ўрада Эвіка Сіліня заявіла, што вырашыла адправіць Спрудса ў адстаўку.

«Міністр абароны Андрыс Спрудс страціў мой давер і давер грамадства. Я прыняла рашэнне запатрабаваць адстаўкі міністра абароны Андрыса Спрудса. Надалей сферу абароны павінен узначальваць прафесіянал. Сёння я праінфармавала пра гэтае рашэнне міністра і партнёраў па кааліцыі», — напісала яна ў сетцы Х.

Пазней сам Спрудс на прэс-канферэнцыі заявіў, што сыходзіць з пасады, каб «зберагчы латвійскую армію ад уцягвання ў палітычную кампанію».

Трэба адзначыць, што Сіліня і Спрудс належаць да розных партый кіроўнай кааліцыі.

Рэклама

Пакінуць адказ