Мінімальны памер аліментаў могуць перагледзець у Беларусі

У Беларусі рыхтуецца перагляд мінімальных памераў аліментаў. Пра гэта ў эфіры СТБ паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення Мінюста Алена Расолька.

“У цяперашні час у дзяржаўных органах прапрацоўваецца пытанне па карэкціроўцы мінімальнага памеру аліментаў. І, магчыма, у найбліжэйшы час будуць нейкія змены ў гэтым кірунку”, – сказала яна.

Цяпер мінімальны памер аліментаў прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму. На адно дзіця ён складае 25%, на дваіх дзяцей — 33%, а на траіх і больш дзяцей — 50%.