Иллюстративное фото: Reform.by
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прызнаў праблемы з вывазам смецця, але абверг інфармацыю пра «смеццевы калапс».
Як адзначае Мінгарвыканкам, у Мінску назіраліся асобныя збоі ў вывазе смецця па шэрагу адрасоў, але падкрэсліваецца, што такія выпадкі былі адзінкавымі і кароткачасовымі.
«Іх прычынамі сталі аб’ектыўныя фактары — складаныя пагодныя ўмовы, а таксама шчыльная паркоўка асабістага транспарту, якая ўскладняла праезд спецтэхнікі», — патлумачылі гарадскія ўлады.
На сёння ўсе праблемныя ўчасткі апрацаваныя, кантэйнерныя пляцоўкі ачышчаныя, вываз адходаў ажыццяўляецца ў штатным рэжыме. Графікі вывазу смецця пры неабходнасці карэктуюцца.
«Інфармацыя пра „маштабныя стыхійныя звалкі“ і „смеццевы калапс“ не пацвярджаецца», — заяўляе Мінгарвыканкам.