Мінчаніна будуць судзіць за каментары пра Лукашэнку, пакінутыя пяць гадоў таму
Рэдакцыя Reform.news · 22 чэрвеня 2026, 12:53
https://reform.news/be/minchanina-buduc-sudzic-za-kamentary-pra-lukashjenku-pakinutyja-pjac-gado-tamu/Пракуратура Партызанскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 42-гадовага жыхара Мінска, паведамілі «Мінск-Навіны».
Мужчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і членаў Савета Рэспублікі. Паводле версіі следства, ён пакідаў каментары ў жніўні-снежні 2021 года ў розных Telegram-чатах.
Свае дзеянні ён растлумачыў тым, што ў той перыяд адчуваў негатыўныя эмоцыі, якія з’явіліся ў яго пасля прачытання крытычных публікацый і каментароў.