Міліцыя ў Пастаўскім раёне правяла трэніроўку па разгоне пратэстаў

У Пастаўскім раёне прайшла тактыка-спецыяльная трэніроўка супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Віцебскай вобласці, у тым ліку супрацоўнікаў АМАПа.

Супрацоўнікі міліцыі адпрацоўвалі «тактыку дзеянняў у складзе груп для вырашэння задач па групавых парушэннях грамадскага парадку і масавых беспарадках».

«Супрацоўнікі сілавых структур адпрацавалі найбольш эфектыўныя метады ўзаемадзеяння тэрытарыяльных падраздзяленняў Віцебскай вобласці і атрада міліцыі асаблівага прызначэння. Праверылі тактычную зладжанасць спецыяльных падраздзяленняў, гатоўнасць асабовага складу да дзеянняў у розных умовах і сітуацыях», — паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Падобныя трэніроўкі ў апошнія тыдні праводзіліся і ў іншых гарадах Беларусі.

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!