Мігранты зноў актывізаваліся на польска-беларускай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 29 ліпеня 2026, 09:45
https://reform.news/be/migranty-zno-aktyvizavalisja-na-polska-belaruskaj-mjazhy/Польскія памежнікі ў апошнія дні сталі часцей сутыкацца са спробамі парушэння мяжы мігрантамі з беларускага боку.
На выходных польскі бок зарэгістраваў пяць спроб парушэння, у панядзелак іх было дзве, а ў аўторак памежнікі сутыкнуліся з 21 спробай пераходу мяжы мігрантамі па-за пунктамі пропуску.
Латвійскія службы пры гэтым у аўторак спынілі ўсяго 15 спроб парушэння мяжы, хоць звычайна іх штодня назіраецца каля сотні.
