Фото: Straż Graniczna
Польская Памежная ахова на працягу тыдня рапартуе пра нулявую статыстыку спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі. У зводцы за 8 снежня паведамляецца, што спробаў не было.
Апошні раз польскія памежнікі рэгістравалі спробы парушэння мяжы 1 снежня. Тады паведамлялася пра тры спробы.
Літва ў панядзелак таксама не зарэгістравала спробаў парушэння мяжы. Латвійскія памежнікі праінфармавалі пра шэсць выпадкаў.