Месячная інфляцыя ў красавіку паскорылася да 0,8%

Белстат апублікаваў даныя пра інфляцыю ў красавіку. Месячная інфляцыя склала 0,8%, або на 0,2 п.п. больш, чым у сакавіку. Разам з тым гадавы паказчык інфляцыі не змяніўся і склаў 5,4%.

З пачатку года індэкс спажывецкіх цэн вырас на 2,5% Нагадаем, МАРГ устанавіў памесячныя паказчыкі дапушчальнага росту цэн. Для красавіка ён складаў 3,1%.

Базавая інфляцыя, якая выключае змяненне цэн на сезонныя і рэгуляваныя тавары і паслугі, у красавіку склала 0,4%, або на 0,1 п.п. менш, чым у сакавіку, а з пачатку года яна дасягнула 1,7%.

У красавіку ў параўнанні з сакавіком харчовыя тавары падаражэлі на 0,02%, нехарчовыя — на 0,4%, а паслугі — на 2,8%.

З пачатку года харчовыя тавары выраслі ў цане на 1,7%, нехарчовыя — на 1,2%, а тарыфы на паслугі падняліся на 5,4%.

За год прырост цэн на харчовыя тавары склаў 6,3%, на нехарчовыя тавары — 2%, а тарыфаў на паслугі — на 8,4%.

Нагадаем, мэтавы паказчык па інфляцыі на 2026 год складае не больш за 7%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!