Reform.news

Меркавана абломкі дрона знайшлі на пляжы ў Польшчы

Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 07:41

https://reform.news/be/merkavana-ablomki-drona-znajshli-na-pljazhy-polshchy/

У Польшчы на пляжы каля населенага пункта Карвія ў Паморскім ваяводстве, недалёка ад Гдыні, знайшлі абломкі невядомага лятальнага апарата. На месцы працуе ваенная жандармерыя.

“Ваенная жандармерыя пад наглядам пракурора аддзела па ваенных справах акруговай пракуратуры Гданьска расследуе абставіны выяўлення фрагментаў неапазнанага лятальнага аб’екта 13 кастрычніка 2026 года прыблізна ў 18:30 на пляжы ў Карвіі”, – гаворыцца ў паведамленні вайскоўцаў.

Пакуль немагчыма ўстанавіць, які менавіта гэта быў аб’ект, а таксама яго памеры. Паводле неафіцыйных даных СМІ, ён мог мець даўжыню да 2 метраў. RMF FM піша, што гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра польскі беспілотнік.

Месяц таму, за 120 км на захад, на пляжы Русінова польскія вайскоўцы ўжо вылавілі расійскі дрон, які прыбіла да берага. Тады гаворка ішла пра расійскі беспілотнік “Гербера-2”. Выказвалася меркаванне, што расійскія вайскоўцы страцілі дрон падчас трэніровачнага палёту над Балтыйскім морам.

Рэклама

Пакінуць адказ