Медыцынскія тавары на 3,3 млн рублёў спрабавалі незаконна ўвезці ў Беларусь

Супрацоўнікі беларускай мытні спынілі спробу ўвезці ў Беларусь тавары без дэкларавання.

Грузавы аўтамабіль, які належыць польскаму перавозчыку, ехаў з Нідэрландаў і перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Казловічы». На вагагабарытным кантролі было ўстаноўлена, што фактычная вага грузу на 2,2 тоны большая за заяўленую ў дакументах, паведамляе ДМК.

Падчас праверкі мытнікі знайшлі больш за 68 адзінак медыцынскіх вырабаў, не пазначаных у дакументах. Іх кошт складае больш за 3,3 млн рублёў. Такім чынам перавозчык хацеў зэканоміць на мытных плацяжах амаль 76 тысяч рублёў.

Распачаты адміністрацыйны працэс. Перавозчыку пагражае штраф у памеры да 30% ад кошту незадэклараванага тавару.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!