МАЗ згарэў ва Уладзіміры

Аўтобус МАЗ згарэў у расійскім Уладзіміры. Пажар адбыўся ўдзень 10 чэрвеня на вуліцы Дабрасельскай.

Да моманту прыбыцця пажарных аўтобус гарэў адкрытым полымем. Плошча пажару склала 16 кв. метраў. Пацярпелых няма, паведамляе расійскае МНС.

Мяркуючы па фота, гарэў аўтобус МАЗ-203.

Фота: МНС РФ
Фота: МНС РФ
Фота: t.me/avdeev_o_vazhnom
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!