Беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук анансуе маштабную канцэртную праграму. У лістападзе і снежні яе графік аб’ядноўвае адразу некалькі зусім розных жанравых праектаў — ад акадэмічнай класікі і джазу да сатырычнага шоу.
У бліжэйшыя месяцы глядачы ў розных краінах Еўропы змогуць пачуць спявачку ў розных амплуа:
- «New World Classics» з піяністам Кірылам Кедуком, прысвечаная музыцы XX стагоддзя з Паўночнай і Лацінскай Амерыкі (Кіпр).
- Джазавыя прачытанні класікі — «Jazzing the Classics» (з Паўлам Аракелянам і гуртом Outsiders), што ўключае акадэмічныя арыі і вядомыя мелодыі Грыга, Шуберта, Сен-Санса і Гершвіна ў арыгінальных джазавых аранжыроўках (Вільня).
- Сатырычнае шоу «Красная Зелень» (з Андрэем Павуком) з песнямі пра актуальныя рэаліі, чыноўнікаў і жывым інтэрактывам з залай (Вільня, Беласток, Варшава, Кракаў, Уроцлаў).
- Калядны тур з хорам UNIA — супольная праграма ў храмах Еўропы, дзе спалучаюцца магутнасць мужчынскага хору і сапрана. У праграме — раннехрысціянскія калядныя творы, спевы рэнесанса і барока, беларускія, украінскія, польскія, літоўскія і ірландскія калядкі, а таксама сучасныя вядомыя і любімыя калядныя песні (Каўнас, Вільня, Варшава, Рыга).
Інфармацыя і квіткі на канцэрты тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
20 кастрычніка 2026 21:39