Reform.news

Маргарыта Ляўчук анансавала маштабную канцэртную праграму

Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 21:39

https://reform.news/be/margaryta-lja-chuk-anansavala-mashtabnuju-kancjertnuju-pragramu/

Беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук анансуе маштабную канцэртную праграму. У лістападзе і снежні яе графік аб’ядноўвае адразу некалькі зусім розных жанравых праектаў — ад акадэмічнай класікі і джазу да сатырычнага шоу.

У бліжэйшыя месяцы глядачы ў розных краінах Еўропы змогуць пачуць спявачку ў розных амплуа:

  • «New World Classics» з піяністам Кірылам Кедуком, прысвечаная музыцы XX стагоддзя з Паўночнай і Лацінскай Амерыкі (Кіпр).
  • Джазавыя прачытанні класікі — «Jazzing the Classics» (з Паўлам Аракелянам і гуртом Outsiders), што ўключае акадэмічныя арыі і вядомыя мелодыі Грыга, Шуберта, Сен-Санса і Гершвіна ў арыгінальных джазавых аранжыроўках (Вільня).
  • Сатырычнае шоу «Красная Зелень» (з Андрэем Павуком) з песнямі пра актуальныя рэаліі, чыноўнікаў і жывым інтэрактывам з залай (Вільня, Беласток, Варшава, Кракаў, Уроцлаў).
  • Калядны тур з хорам UNIA —  супольная праграма ў храмах Еўропы, дзе спалучаюцца магутнасць мужчынскага хору і сапрана. У праграме — раннехрысціянскія калядныя творы, спевы рэнесанса і барока, беларускія, украінскія, польскія, літоўскія і ірландскія калядкі, а таксама сучасныя вядомыя і любімыя калядныя песні (Каўнас, Вільня, Варшава, Рыга).

Інфармацыя і квіткі на канцэрты тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ