Фото: Reform.by
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі знізіла гранічную максімальную рознічную цану на яблыкі, якія рэалізуюцца са стабілізацыйных фондаў. Пастанова МАРГ №64 ад 11 лістапада апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цана яблыкаў са стабфондаў зніжаная на 1,09 рубля да 3,71 рубля за кілаграм.
Яна будзе дзейнічаць у міжсезонны перыяд з 15 лістапада па 30 красавіка.
МАРГ устанавіў максімальныя рознічныя цэны на пладова-агароднінную прадукцыю са стабілізацыйных фондаў у пачатку кастрычніка. Тады цана яблыкаў была ўстаноўленая на ўзроўні мінулага года, у той час як кошт гародніны быў нязначна павялічаны.