МАРГ устанавіў максімальныя рознічныя цэны на агародніну са стабілізацыйных фондаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўстанавіла гранічныя максімальныя рознічныя цэны на плодаагароднінную прадукцыю, якая паступае ў гандлёвыя сеткі па дзяржаўным заказе. Пастанова МАРГ №56 ад 9 кастрычніка апублікаваная ў рэестры лічбавых паказчыкаў на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент таксама вызначае гранічную гандлёвую надбаўку пры фарміраванні рознічных цэн на такія тавары ў памеры 30%. Надбаўка прымяняецца да адпускных цэн вытворцаў і пастаўшчыкоў, якія ўдзельнічаюць у выкананні дзяржаўнага заказу.

Гранічныя максімальныя рознічныя цэны (з ПДВ):

  • бульба – 1,11 рубля за кг (+0,04 рубля ў параўнанні з цэнамі на міжсезонны перыяд 2025/26 гадоў);
  • буракі – 1,23 рубля за кг (+0,06 рубля);
  • морква – 1,41 рубля за кг (+0,06 рубля);
  • капуста белакачанная – 1,7 рубля за кг (+0,08 рубля);
  • цыбуля рэпчатая – 1,77 рубля за кг (+0,09 рубля);
  • яблыкі – 4,8 рубля за кг (без змен);
  • агуркі – 9,16 рубля за кг;
  • таматы (чырвоныя, акрамя вішнепадобных і гронак таматаў) – 10,36 рубля за кг.

Гранічныя максімальныя цэны на агуркі будуць дзейнічаць з 1 лістапада 2026 года па 31 сакавіка 2027 года, на таматы – з 1 лістапада 2026 года па 30 красавіка 2027 года, на бульбу, моркву і буракі – з 15 лістапада 2026 года па 31 мая 2027 года, на капусту, цыбулю і яблыкі – з 15 лістапада 2026 года па 30 красавіка 2027 года.