Фото: uxmuander.livejournal.com
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла мінімальную адпускную цану на мацаваныя пладовыя віны. Новая цана ўстаноўлена пастановай №5 ад 2 лютага. Яна сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Цяпер мінімальная адпускная цана на «віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі крэпасцю 18 працэнтаў» складае 4,95 рубля без ПДВ за бутэльку 0,7 літра на ўмовах франка-адпраўлення. Мінімальная цана «чарнілаў» вырасла на 32 капейкі.
МАРГ пераглядае мінімальную цану на гэты від алкагольных напояў адзін раз на год.