Фото: Ilse Driessen / Unsplash.com
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі пастановай №22 ад 17 сакавіка ўстанавіла новыя гранічныя максімальныя цэны на звадкаваны газ для арганізацый, якія ўваходзяць у склад «Белтопгаза», а таксама на газ для запраўкі ў балоны, які рэалізуецца юрыдычным асобам і ІП. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Цяпер тона газаў марак СПБТ, ПТ, БТ будзе каштаваць 642,26 рубля (+41,66 рубля да цаны 2024 года) на ўмовах франка-адпраўлення без ПДВ, а на ўмовах франка-склад арганізацыі без ПДВ — 640,34 рубля (+41,54). Газы марак СПБТ, ПТ, БТ на ўмовах франка-склад арганізацыі без ПДВ будуць рэалізоўвацца для запраўкі ў балоны юрыдычным асобам і ІП па 676,97 рубля за тону (+43,92 рубля).
Дадзеная пастанова не датычыцца цэн на звадкаваны газ, які прадаецца насельніцтву.