Скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго малодшы сын Мікалай праходзіць вайсковую службу, піша БелТА. Гэта прагучала падчас размовы з прэсай у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, дзе Лукашэнка наведаў агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі.
Паводле слоў Лукашэнкі, Мікалай быў прызваны ў войска міністрам абароны Віктарам Хрэніным.
“Малодшы сын ужо служыць у войску. Ніхто і не ведаў нават. Віктар прызваў. Служыць у войску, як належыць, як усе. Лейтэнант. Не буду казаць дзе, але ў самым складаным падраздзяленні”, – сказаў ён.
Лукашэнка таксама паведаміў, што ў вольны ад службы час Мікалай працягвае вывучаць біятэхналогіі – асноўны профіль, па якім ён атрымліваў адукацыю ў ВНУ.