Лукашэнка ратыфікаваў дагавор аб стварэнні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы

9 снежня Аляксандр Лукашэнка ратыфікаваў дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы, паведамляе яго прэс-служба.

Дагавор замацоўвае прававыя асновы фарміравання, функцыянавання і развіцця аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, склад суб’ектаў, іх правы і абавязкі, а таксама парадак узаемадзеяння ўдзельнікаў пры куплі-продажы электрычнай энергіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!