Гомельский государственный медицинский университет. Фото: facebook.com/GomSMU.by
Аляксандр Лукашэнка змяніў рэктараў дзвюх ВНУ, паведамляе яго прэс-служба.
Рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прызначаны Андрэй Парфіевіч. Да гэтага ён займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце.
Рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта стала Ірына Назарэнка. Да гэтага яна працавала ў гэтым жа ўніверсітэце дэканам медыка-дыягнастычнага факультэта.
Лукашэнка назваў гомельскі медуніверсітэт сваім дзіцём і ўспомніў, як адмовіўся яго ліквідаваць.
«Можна сказаць, гэта — маё роднае дзіця. Чаму? Таму што і да прэзідэнцтва шмат розных размоў ішло. Асабліва калі я стаў прэзідэнтам, многія прапаноўвалі яго проста ліквідаваць. У прынцыпе, матывацыя была зразумелая.
Мы маглі на існуючых базах у Мінску, Віцебску, Гродне дастаткова падрыхтаваць спецыялістаў. Але мне шкада было Гомельскі ўніверсітэт. І я разумею, што гэта рэгіянальная ВНУ, дзе для рэгіёна — паўднёвага ўсходу, Магілёўшчыны і іншага. Хлопцы і дзяўчаты прасцейшыя, можна сказаць, у добрым сэнсе слова. Яны і будуць у асноўным працаваць у рэгіёне.
Мне неяк стала шкада медыкаў, гэты ўніверсітэт. Я добра з ім знаёмы быў да прэзідэнцтва, бываў там неаднаразова, будучы дэпутатам. Таму я сказаў: “Не, у мяне рука не падымаецца ліквідаваць гэты ўніверсітэт”. І цяпер я пераканаўся ў тым, што гэты ўніверсітэт можа жыць і развівацца», — сказаў Лукашэнка.