Генштаб Минобороны Беларуси. Фото: Яндекс.Карты
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні палкоўніка Максіма Гакоціна намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення.
Гакоцін змяніў на гэтай пасадзе генерал-маёра Сяргея Лагадзюка, які быў вызвалены ад пасады на пачатку чэрвеня. Паведамлялася, што Лагадзюк звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.