Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні ў судзейскім корпусе

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні новых кіраўнікоў і суддзяў у судах розных узроўняў, паведамляе яго прэс-служба.

Першым намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда прызначаны Дзяніс Кічыгін, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда — Артэм Русак, намеснікам старшыні эканамічнага суда Віцебскай вобласці — Анатоль Гурэеў.

Акрамя таго, дакументам зацверджаны суддзі і кіраўнікі раённых судоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!