Лукашэнка прапануе Зяленскаму прыляцець удваіх да Пуціна ў Маскву
Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 20:37
https://reform.news/be/lukashjenka-prapanue-zjalenskamu-pryljacec-udvaih-da-pucina-maskvu/Аляксандр Лукашэнка прапануе Уладзіміру Зяленскаму паляцець удваіх у Маскву на перамовы з Уладзімірам Пуціным. Лукашэнка лічыць, што ў такой сітуацыі ён мог бы выступаць гарантам бяспекі ўкраінскага прэзідэнта. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point на мінулым тыдні.
На пытанне, ці гатовы ён сустрэцца з Зяленскім, Лукашэнка прапанаваў правесці перамовы ўтрох.
«Я нават больш за тое, вось першы раз праз вас яму кажу. Вось Пуцін неяк казаў, ну вядома, жорсткае патрабаванне, хоча Зяленскі — няхай прыязджае ў Маскву. Вось мы з Валодзем Зяленскім маглі б сесці і прыляцець у Маскву.
Разумееце, вось удваіх. Я як гарант яго бяспекі і іншае, я мог бы з ім сесці і прыляцець у Маскву. Сесці і пагаварыць», — заявіў Лукашэнка.
Журналістка Ан Ніва адзначыла, што Зяленскі наўрад ці пагодзіцца на гэта.
«Ну не пагодзіцца — няхай тады ваюе, няхай адпраўляецца сам на фронт з аўтаматам і ваюе. Яго згода… Вайна ідзе! Яе трэба спыніць. Мы маглі б дамовіцца», — эмацыйна адрэагаваў Лукашэнка.
Ён заявіў, што будучыню Украіны, Беларусі і Расіі будуць вызначаць толькі гэтыя краіны.
«Усё роўна мы ўтрох вызначым, якая ў нас будзе будучыня ва Украіны, Беларусі і Расіі. Мы — тры славянскія народы. Наша галоўнае будзе… Ну, я не адмаўляю вас [Еўропу]. Вы магутныя. Вы хочаце ўплываць. Структура будучай бяспекі ў Еўропе, як вы сказалі, залежыць шмат у чым ад Францыі больш, чым ад Беларусі. Але тут, у гэтым рэгіёне, тры галоўныя славянскія народы гістарычна і цяпер будуць вырашаць, як жыць далей», — перакананы Лукашэнка.
«Я ўпэўнены, мы хутчэй бы дамовіліся, чым з вамі, аб заканчэнні гэтай вайны і аб будучыні, аб уладкаванні і гэтак далей. І людзі б гэта ўспрынялі. Таму, ну, можа быць, у выніку кансультацый прэзідэнт Пуцін — ён усё ж такі перамагае на фронце, ну як бы там ні было, ён…» — сказаў Лукашэнка.
«Ваенным шляхам, вы маеце на ўвазе?» — удакладніла журналістка.
«Ваенным ён перамагае. Вось у мяне апошнія. Я бачу гэта», — адказаў Лукашэнка.
