Фото: Пул первого
Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Казахстан. Там пройдуць мерапрыемствы ў фармаце ЕАЭС.
Сёння ён павінен выступіць на пленарным пасяджэнні эканамічнага форуму, галоўная тэма якога — «ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект». Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, ён прадставіць пазіцыю па пытаннях тэхналагічнай кааперацыі ў рамках ЕАЭС і ўкаранення штучнага інтэлекту ў рэальны сектар эканомікі, падзеліцца айчынным досведам.
Заўтра адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое ўключае каля двух дзясяткаў пытанняў.