Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Бішкек, дзе 1 верасня адбудзецца саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, прымеркаваны да 25-годдзя яе заснавання.
Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў, ён акрэсліць сваю пазіцыю па напрамках працы ШАС, а таксама назаве прапановы па яе далейшым развіцці і ўзмацненні статусу на міжнароднай арэне.
Сёння Лукашэнка яшчэ наведае ўрачыстую цырымонію адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў.
Таксама запланаваныя яго сустрэчы на палях саміту з замежнымі калегамі.