Александр Лукашенко и Касым-Жомарт Токаев на встрече в октябре 2019 г. Фото: akorda.kz
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў сёння абмеркавалі развіццё беларуска-казахстанскіх адносін, “адзначыўшы высокую дынаміку кантактаў на розных узроўнях”, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.
Прэс-служба адзначае, што “толькі за апошнія паўгода адбыўся шэраг знакавых двухбаковых візітаў. Казахстан наведалі прэм’ер-міністр і кіраўнік беларускага МЗС, а ў Мінску прымалі старшыню Мажыліса парламента Казахстана”.
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў таксама абмеркавалі графік будучых мерапрыемстваў і візітаў. У канцы мая ў Астане пройдуць Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет і Еўразійскі эканамічны форум. Лукашэнка і Такаеў разгледзелі пералік пытанняў, якія будуць фарміраваць парадак дня гэтых міжнародных форумаў.
“Напярэдадні агульнага вялікага свята – Дня Перамогі – лідараў краін абмяняліся віншаваннямі, пажадаўшы народам Беларусі і Казахстана міру і дабрабыту”, – паведаміла таксама прэс-служба Лукашэнкі.
Аляксандр Лукашэнка “аднавіў запрашэнне свайму казахстанскаму калегу здзейсніць афіцыйны візіт у Беларусь, каб комплексна абмеркаваць усе актуальныя пытанні ў двухбаковым парадку дня, вызначыць перспектыўныя праекты і планы на будучыню”.
Восенню бягучага года ў Мінску таксама чакаюць з візітам казахстанскую дэлегацыю на чале з прэм’ер-міністрам для ўдзелу ў Еўразійскім міжурадавым савеце і міжнароднай выставе «Інапрам».
Нагадаем, учора на беларуска-польскай мяжы быў праведзены абмен затрыманымі па формуле 5 на 5, у выніку на свабодзе апынуўся ў тым ліку Анджэй Пачобут. У аперацыі ўдзельнічалі спецслужбы Польшчы, Беларусі, Румыніі, Малдовы, Расіі. Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў, што да абмену былі датычныя ЗША і Казахстан.
Gazeta Wyborcza сцвярджае, што манаха Гжэгажа Гавела ўчора абмянялі на афіцэра казахстанскай ваеннай разведкі, які працаваў у Кіеве пад выглядам дыпламата і ваеннага аташэ. У мінулым годзе яго арыштавалі ў Польшчы ў сувязі са шпіёнскай дзейнасцю.