Фото: pixabay.com
Аляксандр Лукашэнка ухваліў праект пагаднення з Мальдывамі аб узаемнай адмене віз. Дакумент прадугледжвае магчымасць для грамадзян Беларусі і Мальдываў уязджаць, выязджаць і ехаць транзітам праз тэрыторыю іншай краіны без віз.
Бязвізавае знаходжанне будзе дазволена на тэрмін да 30 дзён з даты ўезду. Агульная працягласць знаходжання на працягу каляндарнага года не павінна перавышаць 90 дзён.
Правядзенне перамоў па пагадненні і яго падпісанне даручана Міністэрству замежных спраў Беларусі, паведамілі у прэс-службе Лукашэнкі.