Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб бязвізе з Мальдывамі
Рэдакцыя Reform.news · 10 верасня 2026, 19:26
https://reform.news/be/lukashjenka-hvali-praekt-pagadnennja-ab-bjazvize-z-maldyvami/Аляксандр Лукашэнка ухваліў праект пагаднення з Мальдывамі аб узаемнай адмене віз. Дакумент прадугледжвае магчымасць для грамадзян Беларусі і Мальдываў уязджаць, выязджаць і ехаць транзітам праз тэрыторыю іншай краіны без віз.
Бязвізавае знаходжанне будзе дазволена на тэрмін да 30 дзён з даты ўезду. Агульная працягласць знаходжання на працягу каляндарнага года не павінна перавышаць 90 дзён.
Правядзенне перамоў па пагадненні і яго падпісанне даручана Міністэрству замежных спраў Беларусі, паведамілі у прэс-службе Лукашэнкі.
