Reform.news

Лукашэнка хоча будаваць «больш справядлівы глабальны светапарадак» са Швейцарыяй

Рэдакцыя Reform.news · 1 жніўня 2026, 11:51

https://reform.news/be/lukashjenka-hocha-budavac-bolsh-spravjadlivy-glabalny-svetaparadak-sa-shvejcaryjaj/

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Швейцарскай Канфедэрацыі з нацыянальным святам — Днём заснавання Канфедэрацыі, традыцыйна не згадаўшы кіраўніцтва краіны.

«Беларусаў і швейцарцаў, акрамя асабістых сувязяў, аб’ядноўваюць талерантнасць і імкненне да вырашэння ўсіх пытанняў мірнымі сродкамі», — заявіў ён.

На яго думку, гэта стварае «спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах на прынцыпах узаемнага даверу і павагі».

«Сёння ўжо абсалютна відавочная бесперспектыўнасць палітыкі штучных абмежаванняў кантактаў паміж людзьмі і дзяржавамі», — прыводзіць яго словы прэс-служба.

«Сумеснымі намаганнямі мы здольныя ўнесці важны ўклад у забеспячэнне міру, пабудову ўстойлівага і больш справядлівага глабальнага светапарадку», — лічыць Лукашэнка.

Ён пажадаў шматнацыянальнаму народу Швейцарыі «згоды, дабрабыту і шчаслівага жыцця».

Рэклама

Пакінуць адказ