Лукашэнка далучыўся да экскурсіі па Эрмітажы з Пуціным пазней

(абноўлена) Аляксандр Лукашэнка сёння далучыўся да экскурсіі па Эрмітажы пазней за іншых калегаў па СНД, якую перад пачаткам нефармальнага саміту СНД правялі для прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і яго гасцей.

Эрмітаж прыехалым у Санкт-Пецярбург кіраўнікам дзяржаў СНД паказвалі генеральны дырэктар музея Міхаіл Піятроўскі і сам Уладзімір Пуцін.

Лукашэнка адсутнічаў у пачатку экскурсіі. Яго не было на кадрах, апублікаваных прэс-службай Крамля. Таксама ён не згадваўся ў паведамленні на сайце Крамля.

«Разам з прэзідэнтам Расіі экспазіцыю аднаго з найбуйнейшых музеяў свету аглядаюць прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў», — гаворыцца на сайце Крамля.

Аказалася, што Аляксандр Лукашэнка далучыўся да гасцей саміту пазней. Здымкі з ім выклала яго прэс-служба. У Крамлі таксама адзначылі, што да калегаў далучыўся Лукашэнка.

«Экскурсія па Эрмітажы працягваецца. Да агляду залаў далучыўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка», — дадалі ў Крамлі.

Трэба адзначыць, што на сустрэчу не прыехаў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.

Фото: Пул першага
Фото: Пул першага
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!