Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка пачынае візіт у КНДР. Яго самалёт вылецеў у Пхеньян учора каля поўначы.
Сёння прэс-служба Лукашэнкі заявіла, што ён ужо знаходзіцца ў сталіцы КНДР, а сам візіт стартаваў.
Лукашэнка наведвае КНДР з афіцыйным візітам па запрашэнні Кім Чэн Ына. Візіт працягнецца 25-26 сакавіка. Плануецца абмеркаваць увесь спектр напрамкаў развіцця адносін Беларусі і КНДР, вызначыць асноўныя сферы ўзаемнага інтарэсу і найбольш перспектыўныя для рэалізацыі праекты.
Візіт закліканы ўмацаваць дагаворна-прававую базу адносін і садзейнічаць актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.
Дапоўнена 8:40
Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, пасля прыбыцця ў Пхеньян ён наведаў Кымсусанскі палац Сонца і ўшанаваў памяць кіраўнікоў КНДР Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра.
“Адзін з асноўных залаў Кымсусанскага палаца Сонца – хол са статуямі двух кіраўнікоў. Целы Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра знаходзяцца ў “залах бессмяротнасці” ў саркафагах.
“Кымсусан” у перакладзе з карэйскай мовы азначае “гара, вышытая золатам”. Мемарыял прысвечаны бессмяротнасці правадыроў, з’яўляецца сімвалам годнасці нацыі і лічыцца вечнай святыняй”, – патлумачылі ў прэс-службе.