Лукашэнка абвясціў пра стварэнне спецыяльнага цэнтра, дзе могуць працаваць Мікалай з аднагрупнікамі

Аляксандр Лукашэнка абвясціў пра стварэнне спецыяльнага цэнтра, дзе будуць вывучацца «спецыяльнасці будучыні». Там могуць працаваць выпускнікі сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «біятэхналогія». На гэтай праграме вучыўся яго малодшы сын Мікалай.

Пра будучае працаўладкаванне выпускнікоў ён загаварыў, размаўляючы з іх бацькамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў у Кітаі.

«Галоўнае, каб яны не аслабілі гэтую хватку і працавалі далей. Я буду прыглядаць, каб яны нармальна працавалі. Вы глядзіце, каб яны касяка куды-небудзь не далі. Яны малайцы. Гэта было няпроста, на англійскай мове. Я гэта бачыў сам. Можа быць, не так, як вы, але часам цікавіўся гэтым», — сказаў ён бацькам.

Лукашэнка назваў біятэхналогію спецыяльнасцю будучыні і анансаваў стварэнне спецыяльнага цэнтра.

«Мне крыху было прасцей вырасціць свайго навукоўца, вам, вядома, складаней, таму вы малайцы. Вы зрабілі правільны выбар. Біятэхналогіі — гэта будучыня. Біяінжынерыя там і іншае — гэта будучыня.

У найбліжэйшы час мы створым спецыяльны цэнтр, дзе будзем навучаць не толькі хлопцаў, нават у вашым узросце, калі вы захочаце, калі ў вас ёсць здольнасці, проста так нікога не возьмем, будзем вывучаць 3–4 спецыяльнасці будучыні. Таму, магчыма, яны туды і трапяць», — сказаў ён.

На цырымоніі ўручэння дыпломаў ён таксама выказаўся за тое, каб выпускнікі праграмы працавалі ў Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!