Аляксандр Лукашэнка сёння прызначыў новага міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ім стаў Максім Лысенка. Чыноўнік да гэтага займаў пасаду першага намесніка кіраўніка дадзенага ведамства.
Яго папярэднік Сяргей Масляк у сакавіку гэтага года быў затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару.
Акрамя таго, Лукашэнка ўзгадніў на пасаду першага намесніка міністра прамысловасці Віктара Шчацько. Да гэтага ён быў дарадцам Генеральнага консульства ў Казані.
Намеснікам міністра транспарту і камунікацый стане Аляксандр Постнікаў. Раней ён працаваў на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення транспарту Апарата Саўміна.